Top.Mail.Ru
232

Хто можа атрымаць крэсла-каляску бясплатна, расказалі ў Мінпрацы

Хто можа атрымаць крэсла-каляску бясплатна, расказалі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, паведамляе БелТА.



У Мінпрацы адзначылі, што крэсламі-каляскамі, у тым ліку актыўнага тыпу, забяспечваюцца бясплатна ў парадку чарговасці інваліды 1-й групы і дзеці-інваліды ва ўзросце да 18 гадоў на падставе індывідуальнай праграмы рэабілітацыі інваліда або заключэння ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі дзяржарганізацыі аховы здароўя.

У гэтым выпадку фінансаванне расходаў ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.

Для атрымання неабходна звяртацца ў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (ТЦСАН) па месцы жыхарства і падаць пакет дакументаў: пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу, індывідуальную праграму рэабілітацыі інваліда альбо заключэнне ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя аб патрэбе ў дадзеных сродках рэабілітацыі, пасведчанне інваліда.

У ведамстве таксама растлумачылі, што крэсла-каляска актыўнага тыпу выдаецца інваліду пасля праходжання навучання карыстання ёю. Навучанне праходзіць у спецыялізаваным адукацыйна-рэабілітацыйным цэнтры БПААЦ у Мінску. Запісацца на навучанне можна ў ТЦСАН альбо ў тэрытарыяльным органе па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы жыхарства.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю