Top.Mail.Ru

Хуліган справакаваў пажар у гродзенскім шматпавярховіку, вырваўшы правады з электрашчытка ў пад’ездзе

Супрацоўнікі Кастрычніцкага РУУС Гродна затрымалі маладога чалавека, чые хуліганскія дзеянні прывялі да пажару ў шматпавярховіку, паведамілі БелТА ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Як высветлілі аператыўнікі, у канцы жніўня 21-гадовы мясцовы жыхар, будучы п’яным, бязмэтна блукаў паблізу шматкватэрнага дома па праспекце Янкі Купалы. У нейкі момант ён зайшоў унутр, адкрыў электрычны шчыток і вырваў адтуль правады. 

Шчыток загарэўся, агонь стаў хутка распаўсюджвацца, пашкодзіў кабельныя лініі, закапціў сцены і столь на лесвічных маршах. У выніку здарэння пацярпела маёмасць шэрагу арганізацый, чые офісы размешчаны ў будынку. Ніхто з жыхароў дома і работнікаў не пацярпеў. Прычыненая матэрыяльная шкода склала без малога 20 тыс. рублёў.

У дачыненні да затрыманага заведзена крымінальная справа па факце хуліганства. Растлумачыць міліцыянерам матывы свайго ўчынку малады чалавек так і не змог, спаслаўшыся на тое, што быў занадта п’яны.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю