Top.Mail.Ru

«Хутчэй абняць родных». Абмен ваеннапалоннымі паміж Расіяй і Украінай правялі на тэрыторыі Беларусі

Абмен ваеннапалоннымі паміж Расіяй і Украінай правялі на тэрыторыі Беларусі, перадае БелТА.



Беларусь працягвае выконваць сваю гуманітарную місію і ў чарговы раз выступіла пляцоўкай для абмену ваеннапалоннымі. Расія і Украіна перадалі адна адной па 103 чалавекі. 


Беларускі бок выбудаваў неабходны лагістычны ланцужок — створаны ўмовы для бяспечнай пасадкі самалёта ў аэрапорце Гомеля і руху калоны аўтобусаў у пункт пропуску «Новая Гута», дзе адбыўся абмен. 

Кожнаму чалавеку прадастаўлена гарачае харчаванне. Асаблівасцю сухога пайку ў гэты дзень стала дабаўка яблыка і мёду — атрыбутаў праваслаўнага свята Спаса, якое вернікі адзначаюць 19 жніўня. Для людзей, якія знаходзіліся доўгі час удалечыні ад родных і блізкіх, якія перажылі стрэсавыя сітуацыі, вера стала сапраўдным выратаваннем.


Побач былі брыгады хуткай, гатовыя аказаць медыцынскую дапамогу.

Намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Гомельскага аблвыканкама Наталля Мастэрская, што прысутнасць медыцынскіх работнікаў — неабходнасць падчас такіх аперацый абмену. Іх было больш за 70. Медыцынскую дапамогу амаль за 2,5 года атрымалі больш за 1,5 тыс. ваеннапалонных з абодвух бакоў. «Для нас гэта вельмі адказна і вельмі важна, таму што ваеннапалонныя прыбываюць з розным станам здароўя: ад здавальняючага да крайняй ступені цяжкасці. Кожнаму аказваем неабходную медыцынскую дапамогу ў дастатковым аб’ёме прама на месцы, а пры неабходнасці шпіталізуем ва ўстановы аховы здароўя рэгіёна. Калі трэба, і аператыўнае ўмяшанне праводзім. Калі ёсць паказанні, пацыента пераводзім на вышэйшы ўзровень — у рэспубліканскія ўстановы аховы здароўя ў горад Мінск», — расказала яна.


Медыцынскую дапамогу ў роўнай ступені аказваюць ваеннапалонным як з расійскага, так і з украінскага боку. У асноўным — гэта пацыенты з траўмамі. 

«Таму аказваецца і першасная хірургічная апрацоўка, праводзіцца аператыўнае ўмяшанне, лячэнне ўскладненняў, якія ўзнікаюць, паколькі, як правіла, гэта цяжкія пацыенты. Паступаюць і людзі з інсультамі, іх таксама шпіталізуюць — у аддзяленне рэанімацыі, праводзіцца аднаўленчае лячэнне. Аказваем поўны спектр і ўвесь комплекс неабходнай медыцынскай дапамогі», — паказала Наталля Мастэрская.


Кожны экіпаж хуткай дапамогі ўкамплектаваны ўсім неабходным. «У нас ужо ёсць вопыт, (мы ў курсе. — Заўв. БелТА), якія скаргі ўзнікаюць часцей за ўсё, таму з сабой у кожнай брыгады — неабходны запас вырабаў медыцынскага прызначэння, лекавых прэпаратаў. Безумоўна, ёсць запас бінтоў, абязбольвальных і іншых прэпаратаў, у абавязковым парадку — тых, што зніжаюць ціск, гарачкапаніжальныя і інш. Усе неабходныя прэпараты ў нас ёсць», — запэўніла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення.


У кожнага ваеннапалоннага самае галоўнае жаданне — хутчэй вярнуцца дадому і абняць родных.

Беларусь нязменна прытрымліваецца міралюбнай пазіцыі, даючы бяспечныя гуманітарныя каналы, калідоры, пляцоўкі для арганізацыі і правядзення абменных працэдур паміж Расіяй і Украінай.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю