Водны транспарт трэба ўзаконіць не пазней чым за месяц пасля куплі.
Судна ёмістасцю да 12 чалавек і даўжынёй да 20 метраў лічыцца маламернымі, адзначыў начальнік ДУ «Дзяржаўная інспекцыя па маламерных суднах» Юрый Багданчык. Паводле яго слоў, за апошнія гады значна павялічылася агульнае колькаксць судоў, якія рэгіструюцца і праходзяць тэхнічныя агляды. «У сярэднім за год у нашай краіне каля 10 тысяч новых судоў рэгіструецца ў нашых інспекцыях», — удакладніў спецыяліст.
Ён жа нагадаў, што навігацыйны перыяд пачынаецца з нуля гадзін 31 мая. У гэты час афіцыйна дазваляецца выхад на ваду лодак, катэраў, гідрацыклаў і іншыя маламерных судоў. Такі водны транспарт карыстаецца павышанай папулярнасцю ў насельніцтва, а перад стартам навігацыі ў нашай краіне зарэгістравана больш за 180 тысяч бартоў.
Што павінны ўлічыць ўладальнікі маламерных судоў перад стартам навігацыі? Юрый Багданчык, падкрэсліў, што дзяржрэгістрацыі і класіфікацыі падлягаюць маламерныя судны, чыя грузападымальнасць больш за 225 кілаграмаў. Але ёсць нюанс. Нават калі грузападымальнасць менш гэтага паказчыка, аднак лодка абсталявана любым рухавіком, электрычным або ўнутранага згарання, яна таксама падпадае пад рэгістрацыю, класіфікацыю і патрабуе праходжання тэхнічнага агляду (ТА).
Нядаўна набытую лодку варта паставіць на ўлік у інспекцыю не пазней 30 дзён пасля яе пакупкі. Лодкі ў эксплуатацыі таксама павінны быць «на алоўку».
Вяслярныя суда без матора узростам да 10 гадоў праходзяць тэхагляд адзін раз у 5 гадоў. Такі ж не стары транспарт, але з маторам — раз на 3 гады. Лодкі старэйшыя за 10 гадоў з рухавіком павінны праходзіць тэхнічны агляд штогод. Трохі адрозніваюцца гэтыя тэрміны для гідрацыкла. Тыя, якім не споўнілася 10 гадоў, варта прыганяць на ТА раз у 2 гады, старэйшыя за 10 гадоў — штогод.
Сяргей КУРКАЧ