У любым выпадку май працягвае радаваць вока стракатасцю фарбаў квецені. А ці парадуе ён надвор’ем у найбліжэйшыя дні?
Як паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мін-прыроды, 16–17 мая на фоне вобласці павышанага атмасфернага ціску адаб’ецца ўплыў атмасферных франтоў, якія перамяшчаюцца з поўдня Еўропы. Чакаецца пераменная воблачнасць.
У суботу месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах чакаюцца навальніцы. Уначы і раніцай месцамі слабы туман, вецер пераменных напрамкаў умераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад плюс 2 °С па ўсходзе да 10 °С цяпла па захадзе Беларусі, максімальная тэмпература паветра ўдзень — плюс 18–25 °С.
У нядзелю ноччу месцамі па краіне, днём у асобных раёнах па паўднёвым усходзе пройдуць кароткачасовыя дажджы. Месцамі прагрымяць навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман, вецер усходняй чвэрці ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 5–12 °С, удзень будзе 20–26 °С вышэй за нуль.
Віктар ЛЮБІМАЎ