Хуткасны аўтобус будзе запушчаны 3 ліпеня ў гісторыка-культурны комплекс «Лінія Сталіна», паведамляецца на афіцыйным сайце «Мінсктранса».
Як адзначылі ў транспартнай кампаніі, аўтобус будзе дастаўляць гледачоў да месца правядзення святочных мерапрыемстваў.
Хуткасны аўтобус № 948Э будзе курсіраваць па маршруце: прыпыначны пункт «ДС «Кунцаўшчына» — «Лінія Сталіна» ў перыяд з 09:00 да 17:50, а ў зваротным напрамку з 09:55 і да 18:45.
У «Мінсктрансе» расказалі, што набыць білеты туды і назад можна будзе ў касе на прыпыначным пункце «Станцыя метро Каменная Горка» або праз электронную сістэму продажу білетаў.
На сайце гісторыка-культурнага комплексу ўдакладняецца, што кошт праезду на гэтым аўтобусе будзе ад 1 да 4,1 рубля ў залежнасці ад прыпынку пасадкі і высадкі ў адзін бок. Для дзяцей да 7 гадоў праезд будзе бясплатным.
Аўтобусы будуць курсіраваць па маршруце «ДС Кунцаўшчына» — «Станцыя метро Каменная Горка» — «Ждановічы» — «Школа № 1» — «Гісторыка-культурны комплекс «Лінія Сталіна».
Фота з адкрытых крыніц