Top.Mail.Ru
132

Хуткасныя парушэнні будуць фіксаваць мабільныя датчыкі на 10 участках дарог у Мінску


У Мінску на 10 участках дарог працуюць мабільныя датчыкі кантролю хуткасці. Аб гэтым паведамілі БелТА ва УДАІ ГУУС Мінскага гарвыканкама.
Па дадзеных сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі, сістэмы ўстаноўлены на пр.Партызанскім, вул.Дамашэўскай, вул.Арлоўскай, вул.Прытыцкага, вул.Маякоўскага, пр.Жукава і пр.Пушкіна, дзе дзейнічае хуткаснае абмежаванне ў 60 км/г. Таксама хуткасныя парушэнні фіксуюцца на пр. Дзяржынскага (60 км/г і 70 км/г), пр. Незалежнасці (60 км/г і 80 км/г) і МКАД (90 км/г).
Ва УДАІ нагадваюць вадзіцелям аўтатранспарту быць уважлівымі, прытрымлівацца хуткаснага рэжыму і ўлічваць умовы надвор’я.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю