Уладзімір Хвашчынскі прызнаны лепшым іграком 22-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі па версіі асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола», паведамляе БелТА.
У дамашнім паядынку з футбалістамі «Гомеля» вопытны нападаючы «Іслачы» аформіў галявы дубль, і дапамог сваёй камандзе выйграць з лікам 2:1. Пасля гэтай вікторыі ў актыве «Іслачы» стала 45 ачкоў, яна па-ранейшаму ўзначальвае турнірную табліцу. Першы з двух галоў Хвашчынскага стаў самым прыгожым у мінулым туры. На 39-й мінуце гульні нападаючы прайшоў па правым флангу і эфектным ударам з далёкай дыстанцыі адправіў мяч за спіну галкіпера гамяльчан Станіслава Клешчука.
Становішча ў лідзіруючай групе: «Іслач» — 45 ачкоў (21 матч), «МЛ Віцебск» — 41 (20), «Дынама» (Мінск) — 40 (20), «Дынама» (Брэст) — 37 (22), «Гомель» — 36 (22). Турнірную табліцу замыкае «Нафтан», які набраў 11 ачкоў, у «Дняпра» 16 заліковых балаў, у БАТЭ і «Белшыны» па 18 ачкоў. Спіс лепшых бамбардзіраў узначальвае Цімафей Сіманенка («Гомель»), які забіў 10 мячоў.
У наступным туры сустракаюцца:
18 верасня: «МЛ Віцебск» — «Арсенал», «Белшына» — «Мінск»;
19 верасня: «Іслач» — «Нёман», «Дынама» (Мінск) — БАТЭ, «Славія» — «Нафтан»;
20 верасня: «Баранавічы» — «Гомель», «Дынама» (Брэст) — «Днепр», «Віцебск» — «Тарпеда-БелАЗ».