Top.Mail.Ru
249

Кіліян Мбапэ экстранна шпіталізаваны ў ЗША — у зоркі «Рэала» гастраэнтэрыт

Нападнік мадрыдскага «Рэала» Кіліян Мбапэ быў экстранна шпіталізаваны з дыягназам востры гастраэнтэрыт. Пра гэта паведамляе «Мінская праўда».



Раней галоўны трэнер каманды Хабі Алонса паведаміў французскаму выданню L’Équipe, што гулец быў ізаляваны ў гасцінічным нумары, каб пазбегнуць распаўсюджвання інфекцыі сярод іншых футбалістаў.

На дадзены момант «Рэал» удзельнічае ў клубным чэмпіянаце свету, які праходзіць у ЗША. У апошнім матчы мадрыдцы згулялі ўнічыю 1:1 з саудаўскім клубам «Аль-Хіляль». Мбапэ ў гульні не прымаў удзелу.

Аб тэрмінах аднаўлення футбаліста і яго ўдзеле ў наступным матчы пакуль не паведамляецца.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю