Top.Mail.Ru
209

Кінатэатры «Кастрычнік» і «Аўрора» плануюць закрыць на рэканструкцыю

У Мінску плануюць працягнуць абнаўленне кінатэатраў. Пра гэта расказаў генеральны дырэктар УП «Кінавідэапракат» Мінгарвыканкама Уладзімір Карачэўскі, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».



У цяперашні час у склад прадпрыемства ўваходзяць 13 дзеючых кінатэатраў. Колькасць кіназалаў дасягае 31. Адначасова яны могуць прыняць 6 758 гледачоў.

— Летась мы абнавілі інтэр’еры «Ракеты», «Салюта». У 2025-м адкрыўся чатырохзальны кінатэатр «Масква». А ў перспектыве плануем правесці капітальны рамонт у кінатэатрах «Аўрора» і «Кастрычнік», — сказаў Уладзімір Карачэўскі.


За 10 месяцаў бягучага года кінатэатры «Кінавідэапракату» прынялі крыху больш за 798 тыс. гледачоў. Гэта на 6 % больш, чым за такі ж перыяд мінулага года.

— Існуе пэўны дэфіцыт фільмаў з высокім глядацкім патэнцыялам, — адзначыў Уладзімір Карачэўскі. — Нягледзячы на гэта, мы імкнёмся прадаставіць гледачу палітру цікавых карцін. Кожны тыдзень у нас у паказе ад 20 да 40 фільмаў на любы густ — рэтраспектывы, тэматычныя кінапаказы, фестывальныя стужкі, арт-хаус і многае іншае. Але разам з тым мы працягваем пошук карцін, якія цікавыя гледачу. У тым ліку і знятых у рэгіёнах, адкуль раней яны практычна не прыходзілі — Паўднёвая Амерыка, Усходняя Азія...


Уладзімір Карачэўскі таксама расказаў аб вывучэнні замежнага вопыту ў сферы кінапракату.

— Не сакрэт, што ў нас з’явіўся сур’ёзны канкурэнт у выглядзе анлайн-кінатэатраў. Але мы аналізуем вопыт работы кінатэатраў новага пакалення ў Расіі, Кітаі, ААЭ, Індыі і іншых краінах свету. Таму працягнем шукаць новыя формы ўзаемадзеяння, цікавыя і прывабныя для сучаснага гледача, — сказаў на заканчэнне кіраўнік прадпрыемства «Кінавідэапракат».


Старшыня Мінгарвыканкама даручыў прапрацаваць пытанне тэматычнага напаўнення кінапаказаў, каб павялічыць папулярнасць кінатэатраў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю