Top.Mail.Ru

Кіраўнік адміністрацыі «Вялікага каменя»: У развіцці парка будзем прытрымлівацца тону, зададзенага лідарамі Беларусі і КНР

Таццяна Харлап, якую 15 студзеня Прэзідэнт Беларусі прызначыў кіраўніком установы «Адміністрацыя Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень», расказала, у якім напрамку плануецца будаваць работу парка, паведамляе БелТА.


«Кітайская Народная Рэспубліка — гэта не проста наш дзелавы партнёр, але і вялікі сябар. Таму, канешне, наша работа будзе будавацца, у першую чаргу зыходзячы з гэтых пасылаў. Я думаю, вы цудоўна ведаеце, што ідэолагамі „Вялікага каменя“ выступалі кіраўнікі дзяржаў: наш Прэзідэнт і Старшыня КНР. Нашы лідары задаюць тон, і мы павінны яго прытрымлівацца», — адзначыла Таццяна Харлап.

Новы кіраўнік адміністрацыі індустрыяльнага парка звярнула ўвагу, што да работы на пасадзе генеральнага консула ў Спецыяльным адміністрацыйным раёне Ганконг (Кітайская Народная Рэспубліка) яна працавала ў Міністэрстве эканомікі. «Так выйшла (можа, гэта лёсавызначальны момант), але я займалася падрыхтоўкай нарматворчага працэсу па „Вялікім камені“. Як бы ні банальна гэта гучала, але ў тым, што мы пісалі і рыхтавалі, я зараз буду працаваць», — дадала яна.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю