У Чэхіі пануе неверагодная русафобія і беларусафобія, але не ўсе грамадзяне згодны з такой палітыкай кіраўніцтва краіны. Аб гэтым расказаў старшыня Чэшскага саюза пажарнага спорту Антанін Мінарскі, паведамляе БелТА.
Прадстаўнікі Чэхіі наведваюць нашу краіну ў рамках удзелу ў міжнародных спаборніцтвах па пажарна-выратавальным спорце. Нягледзячы на абмежаванні і вялікі націск, чэшскія спартсмены знайшлі магчымасць прыехаць у Мінск і прыняць удзел у сумесных спаборніцтвах.
«На жаль, урад Чэхіі адмовіўся ад супрацоўніцтва з Беларуссю і Расіяй. І мы заснавалі незалежны Чэшскі саюз пажарнага спорту. Мы хочам абнавіць супрацоўніцтва са спартсменамі з Беларусі і Расіі», — сказаў Антанін Мінарскі.
Паводле яго слоў, у Чэхіі, як і ва ўсім Еўрасаюзе пануе неверагодная русафобія і беларусафобія.
«Гэта незразумела і сумна. Гэта ганьба. Спартсменам пагражаюць. пагражалі выключэннем з усіх спаборніцтваў у Чэхіі і гэтак далей», — расказаў старшыня Чэшскага саюза пажарнага спорту.
Гаворачы пра арганізацыю спаборніцтваў у Мінску, Антанін Мінарскі зазначыў, што ўсё выканана на вельмі высокім узроўні. «Мы тут, каб паказаць, што не ўсе ў Чэшскай Рэспубліцы такія дурні, якія змешваюць палітыку са спортам», — дадаў ён.