Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў сустрэўся з паслом Швейцарыі ў Беларусі Крысцінай Хонегер Залатухін з нагоды завяршэння яе дыпламатычнай місіі. Аб гэтым паведамляе БелТА.
«Бакі абмеркавалі актуальны стан і перспектывы актывізацыі беларуска-швейцарскіх адносін у кантэксце існуючых рамачных умоў, а таксама абмяняліся меркаваннямі аб сітуацыі ў рэгіёне і свеце», — расказалі ў МЗС.