Top.Mail.Ru

Кіраўнік МЗС Беларусі: Ёсць шэраг канкрэтных прапаноў і цікавых праектаў для сумеснай рэалізацыі з Аманам

У Беларусі і Амана ёсць шэраг канкрэтных прапаноў і цікавых праектаў для рэалізацыі. Гэта адзначыў міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў падчас першага пасяджэння беларуска-аманскага сумеснага камітэта па супрацоўніцтве і інвестыцыях, сустаршынёй якога ён з’яўляецца, паведамляе БелТА.



«У нас ёсць шэраг канкрэтных прапаноў і цікавых праектаў для рэалізацыі, прычым у некаторых з іх мы ўжо выйшлі на практычную плоскасць», — сказаў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Ён таксама выказаў меркаванне: «Базу для ўзаемавыгаднага і шчырага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі ствараюць цёплыя адносіны паміж лідарамі дзвюх дзяржаў — паміж Прэзідэнтам Беларусі і Султанам Амана».

Сустаршынёй беларуска-аманскага сумеснага камітэта па супрацоўніцтве і інвестыцыях з’яўляецца прэзідэнт Аманскага інвестыцыйнага агенцтва Абдэльсалам Аль-Муршыдзі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю