Міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс на палях Анталійскага дыпламатычнага форуму заявіў, што марыць наладзіць адносіны з Беларуссю, паведамляе БелТА.
«Я хачу мець наладжаныя кантакты з Беларуссю. Гэта мая мара, сапраўды. Без лішніх пагроз. Я вельмі спадзяюся, што аднойчы ў нас будуць цудоўныя адносіны пасля таго, як мы вырашым усе пытанні», — сказаў міністр замежных спраў Літвы.
На ўдакладняючае пытанне аб гатоўнасці наладзіць адносіны Кястуціс Будрыс адказаў: «Я мару аб гэтым!»