«Мы выбудоўваем гандлёва-эканамічныя адносіны з Манголіяй, адыходзячы ад простага гандлю і спрабуючы выбудаваць нейкае ўзаемадзеянне ў галіне прамысловай кааперацыі, садзейнічаць рэалізацыі праектаў у самой Манголіі. Напрыклад, стварэнню малочнатаварных ферм, зборачнай вытворчасці нашых магутных трактароў», — растлумачыў кіраўнік МЗС.
«Вядома, для выбудоўвання такога супрацоўніцтва патрабуецца больш часу (чым прайшло з моманту візіту Прэзідэнта Беларусі ў Манголію і актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва. — Заўв. БелТА)», — дадаў Максім Рыжанкоў. Бо неабходна знайсці надзейных партнёраў на доўгатэрміновую перспектыву з мангольскага боку, падабраць адпаведныя пляцоўкі і гэтак далей, патлумачыў ён. Акрамя таго, бакі чакалі ўступлення ў сілу часовага гандлёвага пагаднення паміж ЕАЭС і Манголіяй, якое пачало дзейнічаць летам гэтага года. Гэта важны фактар для бізнес-супольнасцяў дзвюх краін, бо прадугледжвае прэферэнцыйныя ўмовы для гандлю, значнае зніжэнне мытных пошлін (для асобных відаў прадукцыі — іх абнуленне). «Гэта значыць цяпер сфарміраваліся магчымасці для таго, каб працаваць», — упэўнены міністр.
«Калі ўваходзіш на нейкі рынак, вядома, камусьці там трэба будзе пасунуцца. Вось мы цяпер і рассоўваем трошкі локцямі (іншых удзельнікаў гэтага рынку. — Заўв. БелТА) разам са сваімі калегамі з Манголіі. Каб за нашай прадукцыяй замацаваць пэўны канкрэтны кірунак у частцы кар’ернай тэхнікі, трактароў, пытанні сумеснай перапрацоўкі малочнай прадукцыі, — падкрэсліў Максім Рыжанкоў. — Упэўнены, што будзе ўсё добра».