Top.Mail.Ru
122

Кіраўнік МЗС Шры-Ланкі плануе наведаць Беларусь з візітам

Кіраўнік МЗС Шры-Ланкі плануе наведаць Беларусь з візітам. Пра гэта журналістам заявіла Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Шры-Ланкі ў Расіі і Беларусі па сумяшчальніцтве Шабіні Гунасекера, перадае БелТА.

«Беларусь збіраецца наведаць з візітам міністр замежных спраў Шры-Ланкі. Упэўненая, што гэта стане добрым імпульсам для далейшага развіцця двухбаковых адносін», — расказала Шабіні Гунасекера.

Пасол нагадала, што летась Беларусь і Шры-Ланка адзначылі 25-годдзе з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін. Адносіны паміж дзвюма краінамі яна ахарактарызавала як вельмі цесныя і цёплыя. Сярод перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва Шабіні Гунасекера назвала адукацыю. «Многія нашы спецыялісты, асабліва медыкі, атрымалі выдатную адукацыю ў беларускіх універсітэтах», — сказала пасол.

Яшчэ адным перспектыўным напрамкам супрацоўніцтва яна назвала сферу турызму. «Як вы ведаеце, авіякампанія „Белавія“ запусціла сезонныя рэйсы на Шры-Ланку. І для беларусаў гэта досыць папулярны напрамак», — адзначыла дыпламат.

Кіраўнік дзяржавы, прымаючы даверчыя граматы паслоў замежных дзяржаў, назваў адносіны са Шры-Ланкай прыкладам таго, што можа даць супрацоўніцтва з Беларуссю ў адукацыйнай сферы іншым краінам. «Кожны пяты ўрач на Шры-Ланцы скончыў беларускую ВНУ. З улікам гэтага паспяховага вопыту запрашаем на вучобу да нас не толькі па медыцынскіх, але і па інжынерных, аграрных, гуманітарных і іншых спецыяльнасцях», — падкрэсліў Прэзідэнт.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю