Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта (НАК) Беларусі Віктар Лукашэнка павіншаваў нацыянальную каманду па тхэквандо з паспяховым выступленнем на чэмпіянаце Еўропы 2026 года ў Германіі, паведамілі ў прэс-службе НАК.
На кантынентальным форуме ў Мюнхене нашу краіну прадстаўлялі 12 атлетаў, чацвёра з іх сталі прызёрамі. Залатыя медалі заваявалі Юлія Вітко (да 57 кг), Георгій Гурцыеў (да 58 кг) і Раман Туравінаў (да 80 кг), бронзу выйграў Арцём Плоніс (звыш 87 кг).
«Вы прадэманстравалі яркі талент, адточанае майстэрства і бязмерную працавітасць. Пры падтрымцы трэнераў, урачоў і масажыстаў Вам удалося не проста прабіцца ў эліту еўрапейскага тхэквандо, а вельмі гучна заявіць пра сябе на міжнароднай арэне. Ад усёй душы дзякую вам за самааддачу, адданасць сваёй справе і за тую радасць, якую вы дорыце балельшчыкам, — адзначыў кіраўнік НАК. — Асаблівае пачуццё гонару падарылі імгненні трыумфу, калі вы перамагалі пад родным сцягам і падымаліся на п’едэстал пад гукі беларускага гімна».
Да віншаванняў далучыўся і міністр спорту Сяргей Кавальчук. «Ваш выдатны вынік — гэта заканамерны вынік шматгадовай працы, строгай дысцыпліны, мэтанакіраванасці і бязмежнай любові да спорту. Уся краіна ганарыцца вашымі перамогамі. Заваяваныя медалі і ўпэўненыя паядынкі чарговы раз пацвердзілі, што беларуская школа тхэквандо дынамічна развіваецца і паступова ўваходзіць у лік наймацнейшых у Еўропе».