Кіраўнік НАК Беларусі Віктар Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнцкі спартыўны клуб з юбілеем, паведамілі БелТА ў прэс-службе НАК.
7 ліпеня Прэзідэнцкі спартыўны клуб адзначае 20-годдзе. Віктар Лукашэнка падкрэсліў, што з моманту заснавання арганізацыя ўпэўнена рухаецца наперад, паспяхова рэалізуючы паслядоўную стратэгію падтрымкі айчыннага спорту.
«Дзякуючы актыўнай пазіцыі клуба прыкметна ўзрасла цікавасць сярод маладога пакалення да рэгулярных заняткаў фізічнай культурай і спортам. Юным атлетам добра знаёмыя такія турніры, як „Скураны мяч“, „Ліга адважных“, „Снежны снайпер“, „Залатая шайба“, „Белая ладдзя“, „Мяч над сеткай“ і многія іншыя праекты, якія адкрываюць дзверы ў вялікі спорт для будучых чэмпіёнаў. Многія вядучыя беларускія спартсмены, якія перамагаюць на самых прэстыжных стартах, у розныя гады з’яўляліся стыпендыятамі клуба. За дваццаць гадоў тысячы юнакоў і дзяўчат атрымалі падтрымку і змаглі ажыццявіць мару, развіць свой талент і дамагчыся поспехаў на розных спаборніцтвах», — гаворыцца ў віншаванні.