Top.Mail.Ru
72

Кіраўнік НАК павіншаваў Сабаленка з перамогай у Маямі

«Сонечны дубль» — рэдкае дасягненне"

Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Віктар Лукашэнка павіншаваў Арыну Сабаленка з перамогай на турніры WTA-1000 у Маямі, паведамілі ў прэс-службе НАК. 

У фінальным матчы беларуская тэнісістка ў трох сэтах абыграла амерыканку Коры Гаўф (6:2, 4:6, 6:3). Год таму Сабаленка таксама была мацнейшай у Маямі. Два тыдні таму Арына стала пераможцай не менш прэстыжнага турніру WTA-1000 у Індыян-Уэлсе. 

«Дзякуючы моцнай і ўпэўненай гульні, неверагоднай сабранасці і таленту табе ўдалося не толькі абараніць тытул, але і выйграць „Сонечны дубль“. Дзве перамогі ў фіналах „тысячнікаў“ на амерыканскіх кортах у адзін год — рэдкае дасягненне, што чарговы раз пацвярджае статус першай ракеткі планеты», — адзначыў кіраўнік НАК. 

На шляху да трафея Сабаленка перамагла Эн Лі, Кэці Макнэл і Хейлі Баптыст з ЗША, кітаянку Цыньвень Чжэн, а таксама другі нумар сусветнага рэйтынгу Алену Рыбакіну з Казахстана.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю