Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Раман Галоўчанка растлумачыў, чаму беларускі рубель умацоўваецца да долара, паведамляе БелТА.
Адказваючы на пытанне, ці купляць долары, Раман Галоўчанка заклікаў «не кідацца і не панікаваць» і нагадаў аб сваёй парадзе пазбаўляцца гэтай валюты.
«Беларускі рубель умацоўваецца да долара. З улікам таго, што мы прывязаныя да кошыка валют, большае значэнне мае на наш кошык расійскі рубель. Адпаведна расійскі рубель умацоўваецца да долара — плаўна ўмацоўваемся і мы. За гэты год беларускі рубель умацаваўся да долара на 13-14%, — адзначыў кіраўнік Нацыянальнага банка. — Геапалітычная сітуацыя вельмі ўплывае на курс долара. Яго стаўленне да еўра адчувальнае. Таму галоўнае — не кідацца».
Ён таксама звярнуў увагу, што даходнасць дэпазітаў у беларускіх рублях істотна вышэйшая, чым у доларах.
«Для нас насамрэч важней наш курс у адносінах да расійскага рубля. Для таго каб мы нашай курсавой палітыкай маглі падтрымліваць беларускіх экспарцёраў. Цяпер гэта атрымліваецца», — дадаў Раман Галоўчанка.