Top.Mail.Ru

Кіраўнік Нацбанка: курс беларускага рубля стабільны, сур’ёзных узрушэнняў на валютным рынку не прадбачыцца

Курс беларускага рубля стабільны, сур’ёзных узрушэнняў на валютным рынку не прадбачыцца. Пра гэта расказаў журналістам старшыня Праўлення Нацыянальнага банка Раман Галоўчанка, паведаміла БелТА.


«Працэсы дэвалютызацыі ідуць дастаткова хутка. Мы бачым такі вельмі ўпэўнены і хуткі рост дэпазітаў і фізічных, і юрыдычных асоб у беларускіх рублях. Усё гэта, адпаведна, напэўна, адцягвае трохі ўвагі ад фіксацыі на курсе долара. Магчыма, яна ў першую чаргу пакуль яшчэ захоўваецца для тых, хто трымае пэўную частку зберажэнняў наяўных у долары», — лічыць старшыня Праўлення Нацбанка.


У цэлым ваганні курсу долара аб’ектыўныя, падкрэсліў ён. «Я, зноў-такі, неаднаразова казаў пра тое, што гэта звязана з масай фактараў. І ў Нацыянальнага банка ёсць інструменты для таго, каб купіраваць рэзкія ваганні курсу замежных валют. Не ўмешваемся ў працэс курсаўтварэння, ён адбываецца на рынкавай аснове. У выпадку рэзкіх усплёскаў у нас ёсць інструментарый для таго, каб купіраваць гэтыя працэсы. Але пакуль мы яго не задзейнічаем, таму што сур’ёзных узрушэнняў на валютным рынку не прадбачыцца. І нягледзячы на ўсю напружанасць, якая ў свеце існуе, курс нацыянальнай валюты стабільны. Больш за тое, тыя крокі, якія мы распачалі і паставілі задачы перад банкаўскай сістэмай па далейшым павышэнні ашчаднай актыўнасці насельніцтва, па прадаўжэнні тэрмінаў размяшчэння ўкладаў, атрымалі добры водгук. Усе банкі, выконваючы пастаўленую задачу, сфарміравалі прывабныя дэпазітныя прадукты на тэрмін звыш трох гадоў. І пакуль мы рухаемся ў тым графіку, які для сябе мы сфарміравалі», — падсумаваў Раман Галоўчанка.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю