Top.Mail.Ru

Кіраўнік Нацбанка расказаў, колькі крэдытаў выдадзена на куплю беларускіх тавараў у I паўгоддзі

Колькі крэдытаў выдадзена на куплю беларускіх тавараў у I паўгоддзі, журналістам распавёў старшыня праўлення Нацыянальнага банка Раман Галоўчанка перад пачаткам пашыранага пасяджэння праўлення Нацыянальнага банка, паведаміла БелТА.


Крэдытаванне тавараў айчыннай вытворчасці — вельмі важная тэма, і сітуацыя з падтрымкай беларускіх вытворцаў складваецца нядрэнная, падкрэсліў кіраўнік Нацбанка. 

«У першым паўгоддзі мы маем каля 1 млрд рублёў, выдадзеных на набыццё тавараў айчыннай вытворчасці, актыўнымі тэмпамі развіваецца крэдытаванне на набыццё аўтамабіляў беларускай вытворчасці, таму і з гэтым паказчыкам нейкіх складанасцяў я не бачу», — адзначыў Раман Галоўчанка. 

Ён звярнуў увагу і на фарміраванне ўстойлівай рэсурснай базы банкаў, дзе адзначаецца павелічэнне долі ўкладаў насельніцтва на тэрмін ад 1 да 3 гадоў. «Але што больш важна — гэта наша задача, якую мы вельмі асцярожна ставілі, але тым не менш бачым станоўчае развіццё падзей: гэта прыцягненне ўкладаў на тэрмін звыш 3 гадоў, і ў агульным аб’ёме ўкладаў насельніцтва гэтая доля набліжаецца ўжо да 5%, прычым у два разы перавыконваецца наш мэтавы паказчык. Гэта добры сігнал даверу да банкаўскай сістэмы ў цэлым і да эканамічнай палітыкі, якая рэалізуецца ў дзяржаве», — распавяў кіраўнік Нацбанка.

Разам з гэтым ёсць пытанні па асобных банках, якія неабходна дапрацаваць, і сёння на пашыраным пасяджэнні прадметна абмяркуюць, як выконваюцца гэтыя задачы.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю