Top.Mail.Ru

Кіраўнік ЦВК расказаў аб рашэннях будучага пасяджэння УНС

«Арыенціры для ўстойлівага развіцця»

Рашэнні маючага адбыцца пасяджэння Усебеларускага народнага сходу будуць арыенцірамі для ўстойлівага развіцця краіны. Такім меркаваннем падзяліўся з журналістамі старшыня ЦВК Беларусі Ігар Карпенка, перадае БелТА.

ЦВК, як і любы іншы дзяржаўны орган, будзе ўважліва назіраць за рашэннямі, якія прыме УНС, адзначыў Ігар Карпенка. 

«А гэта, у першую чаргу, праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця на будучую пяцігодку. Тыя арыенціры, на якія кожны дзяржаўны орган, кожная арганізацыя, прадпрыемства, працоўны калектыў будуць абапірацца для таго, каб устойліва развівацца, рухацца наперад», — сказаў ён.

Кіраўнік ЦВК падкрэсліў, што паспяхова функцыянуе эканоміка — падмурак стабільнасці і трываласці. Ён дадаў, што ЦВК рыхтуецца да чарговага выбарчага цыклу, які будзе праходзіць у 2029-2030 гадах. А стабільная сітуацыя — гэта магчымасць правесці выбары ў спакойнай абстаноўцы, ва ўмовах міру, прагрэсу і развіцця.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю