Саміт кіраўнікоў дзяржаў СНД плануецца правесці 10 кастрычніка ў Душанбэ, пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў СНД — 30 верасня ў Мінску, паведаміў журналістам першы намеснік генеральнага сакратара Садружнасці Ігар Петрышэнка, паведамляе БелТА.
Саміт кіраўнікоў дзяржаў СНД плануецца правесці 10 кастрычніка ў Душанбэ, пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў СНД — 30 верасня ў Мінску, паведаміў журналістам першы намеснік генеральнага сакратара Садружнасці Ігар Петрышэнка, паведамляе БелТА.
Выязное пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў СНД пры статутных і іншых органах Садружнасці праходзіць сёння ў Дзяржынскім раёне на базе рэсурснага цэнтра «Экатэхнапарк — Волма». На сустрэчы пастаянныя прадстаўнікі падвядуць вынікі пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў СНД, якое прайшло 5 чэрвеня ў Душанбэ, і намецяць задачы па рэалізацыі прынятых дакументаў і дасягнутых дамоўленасцей. Таксама члены СППП разгледзяць прапановы ў праекты павестак дня маючых адбыцца восеньскіх пасяджэнняў Савета міністраў замежных спраў, Савета кіраўнікоў урадаў і Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД.
«Пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў адбудзецца 9 кастрычніка ў Душанбэ. 10-га, адпаведна, пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў. Сёння таксама будзе разглядацца, абмяркоўвацца позва папярэдне. І ў нас у Мінску (рашэнне такое было прынята ў Душанбэ) 30 верасня адбудзецца пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў. Сёння мы абмяркуем усе тыя пытанні, якія неабходна ўключыць у парадак дня, для таго, каб пасяджэнні неслі такі магутны сінэргетычны інтэграцыйны эфект і мы далей развівалі наша ўзаемадзеянне, наша супрацоўніцтва», — расказаў Ігар Петрышэнка.