Top.Mail.Ru
127

Кіраўнікі гаспадарак у Глускім раёне выплацілі больш як Br4 тыс. урону за падзеж БРЖ

У Глускім раёне кіраўнікі гаспадарак выплацілі звыш Br4 тыс. урону за падзеж БРЖ. Пра гэта БелТА паведамілі ў службе інфармацыі пракуратуры Магілёўскай вобласці.


Устаноўлена, што летась у пяці арганізацыях аграпрамысловага комплексу з-за захворванняў органаў стрававання загінула 18 жывёл. Прычынамі непрадукцыйнага выбыцця маладняку стала невыкананне ўмоў іх утрымання і тэхналогіі кармлення.

Нягледзячы на факты неналежнага выканання абавязкаў адказнымі работнікамі, меры па спагнанні прычыненага падзяжом жывёлы ўрону ў арганізацыях не прымаліся.

Як вынік — пракурор Глускага раёна вынес на адрас кіраўнікоў гаспадарак прадпісанні, у якіх запатрабаваў спагнаць з вінаватых асоб прычынены ўрон на агульную суму звыш Br4 тыс.

Акты нагляду выкананы ў поўным аб’ёме. Прычынены сельскагаспадарчым арганізацыям урон пакрыты дырэктарамі, заатэхнікамі, ветэрынарнымі ўрачамі, загадчыкамі фермаў і жывёлаводамі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю