Пра гэта сведчаць вынікі кан’юнктурнага апытання, праведзенага НДЭІ Мінэканомікі ў верасні бягучага года, расказалі ў прэс-службе эканамічнага ведамства.
Паводле даследавання, 68 % кіраўнікоў паведамляюць аб павышэнні альбо захаванні аб’ёмаў выпуску, 73 % рэспандэнтаў адзначаюць рост альбо стабільную дынаміку попыту.
Узровень загрузкі вытворчых магутнасцяў у сярэднім па прамысловасці складае 69 %. Сярэдні перыяд забяспечанасці заказамі застаўся на ўзроўні 2,9 месяца.
Каля 35 % удзельнікаў даследавання адзначылі трэнд на скарачэнне складскіх запасаў.
Большасць апытаных (73 %) адзначаюць захаванне колькасці занятых на прадпрыемствах, 13 % — яе павелічэнне.
Прагнозная ацэнка інвестыцыйнай актыўнасці застаецца станоўчай. Яе рост у найбліжэйшыя тры месяцы плануюць 20 % кіраўнікоў, 70 % — захаванне бягучай дынамікі. Сярод кірункаў выкарыстання капіталу лідзіруюць абнаўленне (76 % ) і пашырэнне (33 %) вытворчых магутнасцяў. У рэсурсазберажэнне і зніжэнне працоўных выдаткаў інвеставалі 20 % і 16 % кампаній адпаведна.
У кароткатэрміновай перспектыве амаль палова топ-менеджараў лічыць, што бягучы ўзровень попыту захаваецца, трэцяя частка апытаных прагназуе яго рост. Захаванне аб’ёмаў прамысловай вытворчасці плануюць 46 % рэспандэнтаў, павелічэнне выпуску прадукцыі — 36 % кіраўнікоў кампаній, 34 % — рост прыбытку.