Top.Mail.Ru
108

Кіраўнікі прампрадпрыемстваў плануюць рост аб’ёмаў вытворчасці, павелічэнне попыту і занятасці

Пра гэта сведчаць вынікі кан’юнктурнага апытання, праведзенага ў студзені НДЭІ Мінэканомікі.


Паводле даследавання, 64 % дырэктараў паведамілі аб павышэнні альбо захаванні аб’ёмаў выпуску, 65 % рэспандэнтаў адзначылі пазітыўную альбо стабільную дынаміку попыту.

Павялічыўся ў параўнанні са снежнем і сярэдні перыяд забяспечанасці прадпрыемстваў заказамі — да 3,1 месяца работы.

Каэфіцыент загрузкі вытворчых магутнасцяў не змяніўся і складае 67 %.

Захаванне альбо рост колькасці занятых на прадпрыемствах адзначылі 83 % апытаных.

У студзені 2026 года, як і раней, сярод кірункаў выкарыстання інвестыцый лідзіруюць абнаўленне (80 %) і пашырэнне (35 %) вытворчых магутнасцяў. У рэсурсазберажэнне і зніжэнне працоўных выдаткаў інвеставалі 19 % і 17 % кампаній адпаведна.

У кароткатэрміновай перспектыве большасць кіраўнікоў чакаюць павелічэння попыту на сваю прадукцыю і аб’ёмаў выпуску, расце доля топ-менеджараў, якія плануюць наём новых работнікаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю