Top.Mail.Ru

Кіраўнікі ўрадаў Беларусі і Расіі абмеркавалі гандлёва-эканамічнае і тэхнічнае супрацоўніцтва

Адбылася тэлефонная размова Прэм'ер-міністра Аляксандра Турчына і Старшыні ўрада Расіі Міхаіла Мішусціна, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада Беларусі.


Падчас размовы абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага гандлёва-эканамічнага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, у тым ліку сумесныя праекты ў розных галінах.

Аляксандр Турчын і Міхаіл Мішусцін асаблівую ўвагу ўдзялілі ўмацаванню інтэграцыйнага ўзаемадзеяння ў рамках Саюзнай дзяржавы і Еўразійскага эканамічнага саюза.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю