Міністр абароны генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін і памочнік міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных Сілах—начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Міністэрства абароны генерал-маёр Леанід Касінскі працавалі на тэрыторыі спартыўна-стралковага комплексу імя Маршала Савецкага Саюза С. К. Цімашэнка.
Тут высадзілі больш за тры дзясяткі маладых туй, навялі парадак на прылеглай тэрыторыі.
Плячо ў плячо з кіраўнікамі ваеннага ведамства працавалі і юныя абаронцы Айчыны — выхаванцы Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча.
Ваеннаслужачыя Узброеных Сіл прынялі актыўны ўдзел у добраўпарадкаванні тэрыторый воінскіх часцей і прылеглых тэрыторый і ў іншых месцах.
Асаблівая ўвага нададзена мемарыялам, помнікам, месцам баявой і вайсковай славы, а таксама пахаванням воінаў і партызан часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Частка сабраных грашовых сродкаў у рамках рэспубліканскага суботніка будзе накіравана на ўзвядзенне ў сталіцы Нацыянальнага гістарычнага музея.
У злучэннях і воінскіх часцях ваеннаслужачыя таксама прымаюць удзел у добраўпарадкаванні замацаваных тэрыторый.