Top.Mail.Ru

Кіраўніцтва міністэрстваў, Адміністрацыі Прэзідэнта і мясцовая вертыкаль. Падрабязнасці кадравага дня ў Лукашэнкі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 верасня разгледзеў кадравыя пытанні, перадае БелТА.



Кіраўнік дзяржавы прызначыў:

Муравейку Паўла Мікалаевіча — намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;

Якоўчыца Аляксандра Уладзіміравіча — міністрам антыманапольнага рэгулявання і гандлю;

Баско Дзмітрыя Вікенцьевіча — старшынёй Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі;

Дзячэнку Алега Віктаравіча — упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў;

Белага Уладзіміра Уладзіміравіча — начальнікам Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першым намеснікам міністра абароны;

Чаркаскага Яраслава Віктаравіча — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы і па сумяшчальніцтве ў Іарданскім Хашыміцкім Каралеўстве;

Кунцэвіча Андрэя Міхайлавіча — дырэктарам Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў;

Сяліцкага Віктара Францавіча — першым намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.

Прэзідэнт таксама даў згоду на прызначэнне:

Дубавец Ірыны Віктараўны — старшынёй Гарадоцкага райвыканкама;

Карталеўскага Віталя Пятровіча — старшынёй Талачынскага райвыканкама;

Сасіновіча Дзмітрыя Мікалаевіча — старшынёй Клецкага райвыканкама;

Дамашэвіча Івана Віктаравіча — старшынёй Капыльскага райвыканкама;

Алішэвіч Жанны Леанідаўны — старшынёй Любанскага райвыканкама;

Платуна Віталя Віктаравіча — старшынёй Слуцкага райвыканкама;

Праташчыка Аляксандра Сяргеевіча — старшынёй Старадарожскага райвыканкама;

Анжэнкі Аляксандра Мікалаевіча — старшынёй Клімавіцкага райвыканкама;

Строка Мікалая Мікалаевіча — кіраўніком адміністрацыі Партызанскага раёна г. Мінска;

Драгуна Аляксандра Мікалаевіча — кіраўніком адміністрацыі Першамайскага раёна г. Мінска;

Гунько Сяргея Марцінавіча — генеральным дырэктарам Беларускага дзяржаўнага аб’яднання па нарыхтоўцы, перапрацоўцы і пастаўцы лому і адходаў чорных і каляровых металаў — генеральным дырэктарам ААТ «Белдругчормет»;

Шаўцовай Таццяны Мікалаеўны — першым намеснікам міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю;

Езерскага Дзяніса Уладзіміравіча — першым намеснікам міністра інфармацыі;

Сідарэнкі Аляксандра Пятровіча — першым намеснікам міністра культуры;

Стасюкевіча Аляксея Кірылавіча — першым намеснікам міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя;

Глаза Аляксея Валер’евіча — намеснікам міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя;

Шкрэбція Сяргея Андрэевіча — начальнікам сакратарыята Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь;

Харытончыка Дзмітрыя Іванавіча — генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у г. Казані (Расійская Федэрацыя);

Болатава Ігара Уладзіміравіча — генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у г. Новасібірску (Расійская Федэрацыя);

Шалімава Аляксандра Аляксандравіча — генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у г. Чунцыне (Кітайская Народная Рэспубліка);

Логвіна Аляксандра Мікалаевіча — кіраўніком спраў Мінскага аблвыканкама.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю