Top.Mail.Ru
213

Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта выпрацавала праграму, як паставіць «ААБ-Агра Гарадзец» на добрыя рэйкі

У Кіраўніцтве справамі Прэзідэнта Беларусі выпрацавана праграма, як вывесці сельгаспрадпрыемства «ААБ-Агра Гарадзец» на ўстойлівую эфектыўную работу. Аб гэтым па выніках даклада кіраўніку дзяржавы заявіў журналістам кіраўнік спраў Прэзідэнта Юрый Назараў, перадае БелТА.

«Па „ААБ-Агра Гарадзец“. Ведаеце, раней адбылася размова не вельмі простая. У нас сёння ёсць праграма, як гэта прадпрыемства паставіць на добрыя рэйкі для таго, каб яно пачало зарабляць для свайго развіцця. 

Літаральна ўчора з аблвыканкамам і райвыканкамам праехалі па аб’ектах, азначылі шэраг мерапрыемстваў. Цяпер мы алічбоўваем па тэрмінах і затратах, якія неабходна зрабіць. І Прэзідэнта я запрасіў вясной прыехаць у „Гарадзец“. Мы яму пакажам цалкам абноўленую, а недзе і новую інфраструктуру сельскагаспадарчай вытворчасці», — сказаў Юрый Назараў.

Таксама кіраўнік спраў Прэзідэнта расказаў аб тым, што Беларусь і Аман прапрацоўваюць маштабны праект у сельскай гаспадарцы.

«Прапрацоўваем маштабны праект у сельскай гаспадарцы ў Браслаўскім рэгіёне з аманскім інвестарам. Ёсць некалькі варыянтаў, ёсць намеры. Мы зараз у стане таго, каб іх адпрацаваць і алічбаваць, што з гэтага можа выйсці. Ёсць некалькі варыянтаў. Прыцэл адзін — Аман адчувае дэфіцыт харчавання (гаворка аб патэнцыяле сельскай гаспадаркі Амана, якая не можа самастойна закрыць усе патрэбы краіны. — Заўв. БелТА). У нас ёсць усе магчымасці для таго, каб тут, у Беларусі, вырошчваць і вырабляць тое, што ім трэба. Нешта ў плане вытворчасці прадуктаў харчавання», — сказаў кіраўнік спраў Прэзідэнта.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю