Top.Mail.Ru
177

Кірмаш вакансій пройдзе ў Магілёве 18 верасня

У Магілёве для незанятых грамадзян і асоб, якія не маюць сталай працы, 18 верасня пройдзе кірмаш вакансій, паведамляе БелТА.



Мерапрыемства адбудзецца з 11.00 да 12.00 ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама па адрасе: вул. Касманаўтаў, 17.

У кірмашы прымуць удзел вядучыя прадпрыемствы абласнога цэнтра. Суіскальнікі змогуць азнаёміцца з актуальнымі вакансіямі і атрымаць кансультацыі па пытаннях працаўладкавання.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю