У Смалявіцкім раёне следчыя працуюць на месцы смяротнага ДТЗ, паведамілі БелТА ў СК.
Як паведамлялася, ДТЗ з трагічнымі наступствамі адбылося на 380-м км аўтадарогі М1 Брэст — Мінск — мяжа РФ паблізу «Вялікага каменя». «31-гадовы жыхар Брэсцкай вобласці, кіруючы аўтацягніком DAF, адцягнуўся ад дарогі і сутыкнуўся з прыпаркаваным ля абочыны аўтамабілем Volkswagen», — расказалі ў СК.
У выніку ДТЗ ад атрыманых траўмаў на месцы здарэння загінула 44-гадовая жанчына. «Яе муж, які знаходзіўся побач, атрымаў траўмы рознай ступені цяжкасці і быў шпіталізаваны. Кіроўца грузавіка атрымаў нязначныя пашкоджанні», — пракаментавалі ў СК.
Цяпер следчы, а таксама спецыялісты УДКСЭ Мінскай вобласці і супрацоўнікі ДАІ праводзяць агляд месца здарэння, фіксуюць следавую карціну, дапытваюць сведак. Прызначаны шэраг экспертных даследаванняў.
Смалявіцкім РАСК распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіруе транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека) КК.