Паводле звестак Дзяржаўнага ўпраўлення лясной і стэпавай гаспадаркі КНР, Кітай дабіўся прыкметных вынікаў у барацьбе з апустыньваннем, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
У рамках шостай фазы праекта «Тры поўначы» (2021-2030 гг.) былі запланаваны лесамеліярацыйныя работы на плошчы 30,9 млн. га, работы ўжо выкананы на плошчы звыш 23 млн га. За перыяд 14-й пяцігодкі (2021-2025 гг.) па ўсёй краіне былі праведзены работы па барацьбе з апустыньваннем на плошчы 10,1 млн. га і па барацьбе з камяністым апустыньваннем на плошчы 1,95 млн. га.
У канцы ХХ стагоддзя плошча пустынных земляў у Кітаі штогод павялічвалася на 343 тыс. га. Сёння сітуацыя кардынальна змянілася: гэтыя тэрыторыі скарачаюцца ў сярэднім на 667 тыс. га за год. Агульны аб’ём ветравой эрозіі глебаў у васьмі найбуйнейшых пустынях і чатырох буйных пясчаных масівах знізіўся прыкладна на 40% у параўнанні з 2000 годам. Сярэдняя ступень пакрыцця расліннасцю ў пустынных раёнах дасягнула 21,17%, што на 2,84% вышэй, чым дзесяць гадоў таму.
У зоне рэалізацыі праекта «Тры поўначы» лясістасць і травяністае покрыва складаюць 40,76%. Больш за 67% зямель, якія раней былі схільныя да апустыньвання, цяпер эфектыўна адноўлены.
Мікалай ЛІТВІНАЎ