Top.Mail.Ru
345

Кітай і Расія хочуць пабудаваць на Месяцы атамную электрастанцыю

Кітай вывучае магчымасць стварэння атамнай электрастанцыі на Месяцы ў партнёрстве з Расіяй. Гэты праект прызначаны для энергазабеспячэння Міжнароднай месяцовай даследчай станцыі (ILRS), паведамляе SamrtPress са спасылкай на Reuters.

Як адзначае агенцтва, Кітай імкнецца ўмацаваць свае пазіцыі ў космасе і плануе адправіць астранаўтаў на месяц да 2030 года. Місія «Чан’э-8», запланаваная на 2028 год, стане ключавым этапам у стварэнні пастаяннай заселенай базы на спадарожніку Зямлі. Аб планах пабудовы ядзернай электрастанцыі пры месяцовай базе заявіў галоўны інжынер місіі Пэй Чжаоюй падчас прэзентацыі ў Шанхаі.

Раней аб супрацоўніцтве з кітайскім нацыянальным касмічным кіраваннем (CNSA) у гэтым праекце паведамляў і «Раскосмас».

«Забеспячэнне ILRS энергіяй — крытычна важная задача, і тут у Расіі ёсць натуральная перавага. У галіне касмічных атамных тэхналогій, уключаючы дастаўку рэактараў на месяц, Расея апярэджвае нават ЗША», — заявіў галоўны канструктар кітайскай месяцовай праграмы ў Вэйрэн.



arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю