Top.Mail.Ru

Кітай распрацаваў каля 200 ключавых стандартаў у галіне штучнага інтэлекту

Кітай ужо распрацаваў амаль 200 ключавых стандартаў у галіне штучнага інтэлекту (ШІ) з мэтай забеспячэння ўстойлівага і спарадкаванага развіцця гэтай галіны. Аб гэтым заявіў намеснік кіраўніка Міністэрства прамысловасці і інфарматызацыі (МПІ) КНР Сінь Гобінь, перадае «Сіньхуа».



Сінь Гобінь адзначыў, што цяпер ШІ ў Кітаі ў значнай ступені інтэграваны ва ўсе звёны вытворчага ланцужка, уключаючы навуковыя даследаванні і распрацоўкі, праектаванне, вытворчасць, выраб, кантроль якасці, а таксама эксплуатацыю і тэхнічнае абслугоўванне. У Кітаі пад эгідай МПІ з удзелам цэлага шэрагу гарадоў праводзіцца работа па ўкараненні механізмаў этычнай экспертызы штучнага інтэлекту і адпаведных практык аказання паслуг.

У перыяд рэалізацыі задач 15-й пяцігодкі (2026-2030 гг.) будуць паскораны намаганні па развіцці ключавых тэхналогій 6G, заявіў дырэктар дэпартамента развіцця інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій МПІ Лю Юйлінь. Паводле яго слоў, будуць праводзіцца бесперапынныя выпрабаванні тэхналогій 6G і распрацоўка адпаведных стандартаў з мэтай садзейнічання станаўленню і развіццю экасістэмы адпаведнай індустрыі і і яе прыкладных напрамкаў, што створыць аснову для камерцыйнага ўкаранення.

Мікалай ЛІТВІНАЎ


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю