Top.Mail.Ru

Кітай садзейнічае руху рэсурсаў для ўмацавання рэгіянальных інавацыйных сістэм

Кітай актывізуе намаганні па садзейнічанні руху інавацыйных рэсурсаў і ўмацаванні рэгіянальных інавацыйных сістэм, перадае «Сіньхуа».

Кітай узяў на сябе абавязацельства ўдасканаліць рэгіянальныя інавацыйныя сістэмы ў перыяд рэалізацыі 15-га пяцігадовага плана (2026-2030 гг.) краіны. Гэтыя сістэмы аб’ядноўваюць урад, бізнес, універсітэты і навукова-даследчыя інстытуты, што дае магчымасць розным рэгіёнам больш эфектыўна выкарыстоўваць свае перавагі і садзейнічае пераходу навуковых вынікаў з лабараторый у сферу камерцыйнага прымянення.

Тры міжнародныя цэнтры навукова-тэхнічных інавацый Кітая — Пекін (рэгіён Пекін — Цяньцзінь — Хэбэй), Шанхай (рэгіён дэльты ракі Янцзы) і рэгіён Вялікага заліва Гуандун — Сянган — Амэнь.

Садзейнічанне прытоку інавацыйных рэсурсаў, такіх як таленты, капітал і тэхналогіі, з’яўляецца адным з ключавых напрамкаў у рабоце па ўмацаванні рэгіянальных інавацыйных сістэм.

Як адзначыў навуковы супрацоўнік Пекінскай акадэміі навукі і тэхналогій І Тун, Пекін прымае шэраг мер для садзейнічання прытоку і размеркаванню інавацыйных рэсурсаў. Паводле яго слоў, у кітайскай сталіцы створана першая ў краіне кіруючая група па комплексным развіцці адукацыі, навукі, тэхналогій і кадравага патэнцыялу, а таксама запушчана трохгадовая праграма мер па садзейнічанні камерцыялізацыі навукова-тэхнічных дасягненняў.

У Шанхаі мясцовыя ўлады запусцілі спецыяльную ініцыятыву, арыентаваную на тэхналагічныя кампаніі, што дапамагае прадпрыемствам, якія займаюцца інтэлектуальнымі тэхналогіямі, знаходзіць галіны прымянення для сваіх распрацовак, паскараць іх камерцыялізацыю і стымуляваць развіццё па ўсім ланцужку стварэння кошту, заявіў Чжа Хаа, старшыня савета дырэктараў і генеральны дырэктар кампаніі Shanghai Smartlogic Technology.

У рэгіёне Вялікага заліва Гуандун — Сянган — Аамэнь таксама прыкладаюцца намаганні па ўстараненні бар’ераў на шляху міжрэгіянальнага патоку інавацыйных рэсурсаў, сказаў Чжан Чжэньган, прафесар Паўднёва-Кітайскага тэхналагічнага ўніверсітэта.

Чжан Чжэньган адзначыў, што ў рэгіёне ствараюцца інавацыйныя платформы для аб’яднання рэсурсаў, фарміруючы мадэль, у рамках якой Сянган робіць уклад у навуковыя даследаванні, правінцыя Гуандун садзейнічае камерцыялізацыі, а сусветны рынак дае больш шырокія магчымасці для прымянення вынікаў. 

Мікалай ЛІТВІНАЎ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю