Навукоўцы Паўночна-Заходняга ўніверсітэта сельскай і лясной гаспадаркі (кітайская правінцыя Шэньсі) упершыню паспяхова ажыццявілі масавае кланаванне хатніх жывёл. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Паводле яго звестак, кітайскія спецыялісты здзейснілі прарыў ва ўказаным напрамку шляхам атрымання клонаў дойнай казы. На аснове пародзістых асобін навукоўцамі былі атрыманы чатыры самцы і дзве самкі.
Як удакладняецца, каманда даследнікаў з дакладнасцю вылучыла высакаякасныя саматычныя клеткі і аптымізавала ўвесь працэс, што ў выніку дазволіла забяспечыць паспяховае серыйнае кланаванне. Новая тэхналогія аказалася значна хутчэйшай, чым традыцыйныя метады селекцыі, якія звычайна патрабуюць ад 8 да 10 гадоў для вывядзення высокапрадуктыўнай папуляцыі коз.