Як вядома, кітайскі пілатуемы карабель «Шэньчжоў-23» паспяхова стыкаваўся з кітайскай арбітальнай станцыяй «Цяньгун». У рамках новай праграмы кітайскія вучоныя ўпершыню плануюць вырасціць на арбіце два пакаленні рысу запар — ад насення да новага ўраджаю, а пасля да наступнага насення, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Даследчыкі разлічваюць вывучыць, як працяглае ўздзеянне мікрагравітацыі ўплывае на спадчыннасць і адаптацыю раслін. Раней, у 2022 годзе, кітайскія касманаўты ўжо праводзілі эксперымент па вырошчванні рысу ў космасе. Тады навукоўцам удалося ўпершыню завяршыць поўны жыццёвы цыкл расліны на арбіце — ад прарастання насення да атрымання ўраджаю.
Па меркаванні даследчыкаў, падобныя тэхналогіі ў будучыні могуць дапамагчы забяспечыць вытворчасць прадуктаў харчавання падчас працяглых касмічных місій і экспедыцый у далёкі космас.