Top.Mail.Ru

Кітай забяспечыць сябе харчаваннем і энерганосьбітамі нават без імпарту з ЗША

На правільным баку гісторыі.


Кітай здольны гарантаваць сваю харчовую і энергетычную бяспеку, нават калі спыніць закупляць тавары са ЗША, перадае «Сіньхуа».

Харчовыя запасы ў Кітаі вялізныя, а імпарт збожжа з ЗША ў мінулым годзе склаў толькі вельмі невялікую долю ўнутранага спажывання, заявіў намеснік кіраўніка Дзяржаўнага камітэта па справах развіцця і рэформ КНР Чжаа Чэньсінь, адказваючы на пытанне СМІ аб уплыве тарыфаў ЗША.

Ён дадаў, што збожжа, якое імпартуецца з ЗША, у асноўным выкарыстоўваюцца на корм жывёле. На міжнародным рынку існуе шмат альтэрнатыў для паставак такога збожжа. «Нават калі мы не будзем закупляць фуражнае зерне і алейныя культуры ў ЗША, гэта не акажа істотнага ўплыву на харчовае забеспячэнне ў нашай краіне», — сказаў Чжаа Чэньсінь.

Што да энергарэсурсаў, то імпарт з ЗША сырой нафты, прыроднага газу і вугалю ў 2024 годзе склаў даволі абмежаваную долю ў структуры энергаспажывання Кітая. Цяпер прапанова на міжнародным энергетычным рынку з’яўляецца дастатковай. Кітай можа імпартаваць энерганосьбіты з розных крыніц, дадаў ён. «Скарачэнне і нават спыненне імпарту энерганосьбітаў з ЗША ніяк не паўплывае на ўнутранае энергазабеспячэнне Кітая», — сказаў Чжаа Чэньсінь.

Дзяржаўны камітэт па справах развіцця і рэформ КНР з адпаведнымі ведамствамі будуць працаваць для далейшага ажыццяўлення стратэгіі забеспячэння харчовай і энергетычнай бяспекі, актывізацыі практычнага міжнароднага супрацоўніцтва і гарантыі стабільнага харчовага і энергетычнага забеспячэння і нармальнага функцыянавання рынку, заявіў Чжаа Чэньсінь.

Уведзеныя ЗША так званыя «ўзаемныя тарыфы», па словах чыноўніка, з’яўляюцца тыповай практыкай аднабаковага булінгу, якая сур’ёзна супярэчыць гістарычнай тэндэнцыі і эканамічным законам і асуджаная на правал.

З нагоды неабгрунтаванага ўвядзення тарыфаў Кітай рашуча выступае супраць такой гегеманісцкай практыкі і прыняў разумныя і ўзважаныя контрмеры, што, паводле слоў чыноўніка, накіравана не толькі на абарону ўласных законных правоў і інтарэсаў, але і на падтрыманне міжнароднай справядлівасці і бесстароннасці, глабальнай сістэмы свабоднага гандлю і захаванне нармальнага міжнароднага эканамічнага парадку.

«Кітай будзе стаяць разам з пераважнай большасцю краін свету на правільным баку гісторыі і на баку прагрэсу чалавецтва», — падсумаваў Чжаа Чэньсінь.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю