Top.Mail.Ru

Кітай заняў другое месца ў свеце па велічыні запасаў літыевай руды

Кітай дабіўся значнага прагрэсу ў разведцы літыевай руды і заняў другое месца ў свеце па велічыні яе разведаных запасаў, перадае «Сіньхуа».


Разведаныя запасы літыевай руды павялічыліся з 6 да 16,5 працэнта ад агульнасусветнага аб’ёму, што дазволіла Кітаю перамясціцца з 6-га на 2-е месца ў свеце па гэтым паказчыку. Аб гэтым паведамілі ва ўпраўленні геалагічнай разведкі, якое падпарадкоўваецца Міністэрству прыродных рэсурсаў КНР.

Літый з’яўляецца найважнейшым элементам для такіх новых галін прамысловасці, як вытворчасць электрамабіляў, сістэмы захоўвання энергіі, мабільная сувязь, медыцынскія паслугі і паліва для ядзерных рэактараў.

На захадзе Кітая быў знойдзены літыевы пояс сусветнага класа працягласцю 2800 кіламетраў. Запасы літыевай руды, разведаныя ў салёных азёрах на Цінхай-Сіцзанскім сугор’і, таксама значна павялічыліся. Гэта дазволіла Кітаю заняць трэцяе месца ў свеце па запасах літыевай руды ў салёных азёрах.

Больш за тое, кітайскія даследчыкі пераадолелі значныя тэхнічныя цяжкасці пры выманні літыя з лепідаліта (мінерала з высокім утрыманнем літыя), перапрацоўка якога была складанай і дарагой.

На думку экспертаў, павелічэнне разведаных запасаў літыевай руды ў Кітаі, як чакаецца, знізіць залежнасць краіны ад замежных паставак і будзе садзейнічаць развіццю сусветнага рынку гэтага метала.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю