Top.Mail.Ru
182

Кітай запусціў касмічны карабель «Шэньчжоу-22» без экіпажа на борце

Кітайскі касмічны карабель «Шэньчжоу-22» стартаваў у космас з касмадрома Цзюцюань (Паўночна-Заходні Кітай). Пра гэта паведамляе «Сіньхуа».



Як паведаміў камандуючы стартавым комплексам касмадрома Цзюцюань Сунь Цзюйшунь, запуск прайшоў паспяхова. «Шэньчжоу-22» выйшаў дакладна на зададзеную арбіту, яго сонечны парус раскрыўся, карабель функцыянуе ў нармальным працоўным рэжыме», — цытуе ТАСС яго заяву.

Старт быў ажыццёўлены 25 лістапада ў 12.11 па пекінскім часе (07.11 па мінскім часе). Праз некалькі гадзін чакаецца стыкоўка карабля з галоўным модулем арбітальнай станцыі КНР. Для ажыццяўлення місіі была выкарыстана ракета-носьбіт CZ-2F/G («Чанчжэн-2F/G»).

Асаблівасць цяперашняй місіі ў тым, што карабель «Шэньчжоу-22» стартаваў без экіпажа на борце, папярэднія караблі серыі «Шэньчжоу» адпраўляліся на арбіту ў пілатуемым рэжыме. Па даных Упраўлення праграмы пілатуемых касмічных палётаў КНР, «Шэньчжоу-22» даставіць на станцыю прадукты харчавання, медыкаменты, агародніну і садавіну, запчасткі, прадметы паўсядзённага спажывання, камплекты адзення.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю