Top.Mail.Ru

Кітай запусціў касмічны карабель «Шэньчжоу-24» з першым замежным касманаўтам на борце

Кітай запусціў пілатуемы касмічны карабель «Шэньчжоу-24», адправіўшы на сваю арбітальную касмічную станцыю «Цяньгун» трох касманаўтаў, уключаючы пакістанскага касманаўта ў якасці спецыяліста па карыснай нагрузцы, перадае «Сіньхуа».

Запуск касмічнага карабля быў ажыццёўлены пры дапамозе ракеты-носьбіта «Чанчжэн-2F» (Long March-2F) з касмадрома Цзюцюань на паўночным захадзе Кітая. На борце карабля знаходзяцца камандзір місіі і касмічны пілот Тан Хунбо, бортінжынер У І і пакістанскі касманаўт Мухамад Зішан Алі, які стане першым замежным касманаўтам на борце «Цяньгуна».

Місія «Шэньчжоу-24» — гэта першы сумесны палёт кітайскіх і замежных касманаўтаў у гісторыі пілатуемай касмічнай праграмы Кітая.

Мікалай ЛІТВІНАЎ


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю