Top.Mail.Ru
128

Кітай запусціў новы спадарожнік дыстанцыйнага зандзіравання

Кітай у панядзелак паспяхова запусціў у космас новы спадарожнік дыстанцыйнага зандзіравання з касмадрома Вэньчан у астраўной правінцыі Хайнань на поўдні краіны. Пра гэта паведаміла Сіньхуа. 


Ракета-носьбіт «Чанчжэн-7» (Long March-7) са спадарожнікам дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі «Яагань-46» на борце стартавала з касмадрома ў 11.47 па пекінскім часе. Спадарожнік паспяхова выйшаў на зададзеную арбіту. 

Спадарожнік у асноўным будзе выкарыстоўвацца ў такіх сферах, як прадухіленне стыхійных бедстваў і змякчэнне іх наступстваў, даследаванне нацыянальных зямельных рэсурсаў, а таксама для правядзення даследаванняў у гідралогіі, метэаралогіі і іншых галінах. 

Для ракет-носьбітаў серыі «Чанчжэн» («Вялікі паход») гэты палёт стаў 605-м па ліку.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю