Ва ўмовах, калі сусветная эканоміка не мае дастаткова магутных драйвераў росту, а аднабаковыя дзеянні і пратэкцыянізм набіраюць абароты, Кітай паставіў перад сабой мэту — дасягнуць сёлета росту ВУП прыкладна на 5%. Гэта павінна прадэманстраваць усяму свету, што КНР мае цвёрды намер прасоўваць высакаякаснае развіццё, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Імкненне павялічыць ВУП на 5% сведчыць аб моцы і ўпэўненасці. У мінулым годзе, нягледзячы на знешні ціск і ўзрастаючыя ўнутраныя праблемы, Кітай паспяхова выканаў пастаўленыя задачы сацыяльна-эканамічнага развіцця. Сукупны аб’ём эканомікі ўпершыню перавысіў адзнаку 130 трлн. юаняў, а тэмпы росту 5% сталі адным з самых высокіх паказчыкаў у свеце.
Устойлівы рост у мінулым годзе стаў асновай для дасягнення мэты забяспечыць рост ВУП на ўзроўні прыкладна 5% у гэтым годзе. У апошні час Міжнародны валютны фонд, Сусветны банк, фінансавая карпарацыя Goldman Sachs, Швейцарская Банкаўская Карпарацыя і іншыя міжнародныя ўстановы паведамілі аб павышэнні сваіх чаканняў эканамічнага росту Кітая на бягучы год. Гэта стала вынікам глыбейшага аналізу дынамікі кітайскай эканомікі.
Рост ВУП на 5% сведчыць аб жыццёвай сіле і патэнцыяле Кітая. У мінулым годзе краіна ўнесла каля 30% у развіццё сусветнай эканомікі і стала асноўным рухавіком яе росту. Міжнародная грамадскасць лічыць пастаўленую Кітаем мэту вельмі амбіцыйнай, улічваючы, што сёлета знешнія ўмовы для краіны сталі больш складанымі і суровымі, а фундамент для аднаўлення эканомікі застаецца нестабільным. Дасягненне гэтай мэты запатрабуе напружанай працы. Аднак, калі Кітай здолее яе рэалізаваць, гэта станоўча паўплывае на сусветную эканоміку, запусціўшы «эфект мультыплікатара».
Жывая энергія і магчымасці зыходзяць з інавацыйнага развіцця, трансфармацыі і мадэрнізацыі. Забеспячэнне росту ВУП на ўзроўні прыкладна 5% патрабуе далейшага развіцця вытворчасці і павышэння інавацыйнага патэнцыялу. У мінулым годзе традыцыйная вытворчасць Кітая і стратэгічныя новыя галіны прамысловасці развіваліся паскоранымі тэмпамі, галіны будучыні таксама развіваліся ўпарадкавана. Даследаванні ў галіне ключавых тэхналогій былі плённымі, і ў распрацоўцы высокатэхналагічнага абсталявання быў дасягнуты значны прагрэс. Інавацыйныя дасягненні ў такіх перадавых галінах, як штучны інтэлект і квантавыя тэхналогіі, будуць пашырацца.
Кітай прадоўжыць актыўна развіваць камерцыйную касманаўтыку, эканоміку малых вышынь і іншыя перадавыя галіны вытворчасці, а таксама надасць асаблівую ўвагу біявытворчасці, квантавым тэхналогіям, увасобленаму штучнаму інтэлекту, 6G і іншым індустрыям будучыні. Акрамя таго, краіна працягне прасоўваць развіццё праграмы «Штучны інтэлект +». Асноўная мэта — дадаць магутнасці прадукцыйным сілам новай якасці. Інавацыйныя практыкі Кітая служаць натхняльным прыкладам для ўсяго свету і дапамогуць пашырыць гарызонты для развіцця сусветнай эканомікі.
Нізкавугляроднае развіццё і экалагічная трансфармацыя становяцца крыніцай энергіі і магчымасцяў. У гэтым годзе Кітай ставіць перад сабой мэту знізіць энергаёмістасць ВУП прыкладна на 3% і пастаянна паляпшаць якасць навакольнага асяроддзя. КНР дэманструе сваю рашучасць у імкненні стварыць экалагічную цывілізацыю і прасоўваць зялёнае развіццё. Краіна гатова ўнесці свой уклад у глабальнае рэагаванне на змяненні клімату і гарантаванне экалагічнай бяспекі.
Адкрытае развіццё і сумеснае выкарыстанне магчымасцяў падсілкоўваюць жыццёвую энергію і новыя перспектывы. У гэтым годзе Кітай плануе значна павялічыць унутраны попыт ва ўсіх сферах, што стане магутным рухавіком і надзейнай крыніцай эканамічнага росту. Нягледзячы на змены ў навакольным асяроддзі, КНР нязменна прытрымліваецца прынцыпаў адкрытасці знешняму свету і няўхільнага пашырэння інстытуцыйнай адкрытасці.