Кітай застаецца найбуйнейшым у свеце рынкам рознічнага анлайн-гандлю ўжо 13 гадоў запар. Летась аб’ём лічбавага спажывання ў краіне перавысіў 23,8 трлн юаняў. Пра гэта сведчаць афіцыйныя даныя, перадае «Сіньхуа».
За апошнія пяць гадоў сектар электроннай камерцыі Кітая дабіўся значных поспехаў у высакаякасным развіцці, стаўшы новай рухаючай сілай у фарміраванні прадукцыйных сіл новай якасці і адыграўшы важную ролю ў прасоўванні новай архітэктонікі развіцця.
Нягледзячы на рост знешняй нявызначанасці, КНР працягвае пашыраць узаемавыгаднае супрацоўніцтва і павялічыла колькасць краін-партнёраў па «электроннай камерцыі Шаўковага шляху» да 36. Электронная камерцыя стала адным з асноўных фактараў стварэння працоўных месцаў і мадэрнізацыі прамысловасці. Колькасць занятых у гэтым сектары перавысіла 78 мільёнаў чалавек, а аб’ёмы экспрэс-дастаўкі ў апошнія пяць гадоў дэманстравалі сярэднегадавы прырост амаль на 20 працэнтаў. Хуткі рост адбываецца таксама ў сектары паслуг праграмнага забеспячэння і інфармацыі, звязаных з воблачнымі вылічэннямі і вялікімі данымі.
Сярод прыярытэтных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі ў сферы электроннай камерцыі на 2026 год — узмацненне росту за кошт інавацый, паляпшэнне нацыянальнага асяроддзя развіцця і пашырэнне міжнароднага супрацоўніцтва.