Top.Mail.Ru

Кітай займае другое месца ў свеце па колькасці кампаній-аднарогаў

Даследчы інстытут Hurun апублікаваў глабальны спіс кампаній-аднарогаў 2026 года. У рэйтынг увайшлі непублічныя кампаніі, заснаваныя пасля 2000 года і ацэненыя больш як у 1 млрд долараў ЗША, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».



У гэтым годзе ў свеце налічваецца рэкордная колькасць кампаній-аднарогаў — 1603. ЗША ўзначальваюць спіс з 806 кампаніямі-аднарогамі, на долю якіх прыпадае 50,3% ад агульнай колькасці ў свеце. КНР займае другое месца з 381 кампаніяй, што на 38 больш, чым у мінулым годзе.

Рост колькасці кітайскіх кампаній-аднарогаў адлюстроўвае высокі інавацыйны патэнцыял краіны. Лідарам сярод новых удзельнікаў рэйтынгу стала кампанія DeepSeek, за якой ідзе вытворца 3D-прынтараў Bambu Lab з Шэньчжэня. Большасць кітайскіх кампаній-аднарогаў засяроджана ў такіх высокатэхналагічных галінах, як робататэхніка, штучны інтэлект і паўправадніковая прамысловасць. Акрамя таго, яны актыўна развіваюцца ў сферах новай энергетыкі, аэракасмічнай прамысловасці і іншых перспектыўных напрамках.

Старшыня Hurun Group Ху Жунь выказаў упэўненасць, што на працягу бліжэйшых пяці гадоў колькасць кампаній-аднарогаў у Кітаі перавысіць 500.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю