Фань Шэнань, вядомая ў інтэрнэце як Фань Суму, — дзяўчына з Паўночна-Усходняга Кітая, якая здзіўляе карыстальнікаў сацсетак сваімі незвычайнымі творамі. Нягледзячы на адукацыю ў галіне міжнароднага гандлю, яна выбрала зусім іншы шлях: узнаўляе копіі гістарычных помнікаў і твораў мастацтва з шакаладу, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Самым уражлівым праектам стала копія архітэктурнага ансамбля Хаяньтан з садова-палацавага комплексу Юаньмін’юань, якая выканана ў маштабе 2,4 на 2,4 метра. Без мастацкай адукацыі Фань Суму самастойна асвоіла найскладанейшыя тэхнікі. Яна вывучала архітэктурныя прапорцыі, купляла сіліконавыя формы і стварала ўласныя мадэлі з гліны. Карпатлівая падрыхтоўка заняла два-тры месяцы, а ўвасабленне — яшчэ тры. Толькі на матэрыялы пайшло каля 20–30 тыс. юаняў. Відэа з дэманстрацыяй гэтай працы сабрала больш за 2,6 мільёна лайкаў.
Акрамя кітайскіх архітэктурных помнікаў — Залы найвышэйшай гармоніі Забароненага горада, Залы жніўнай малітвы Храма Неба — яна аднавіла замак Хогвартс, Эйфелеву вежу і знакамітыя карціны, такія як «Горы і воды на тысячу лі», «Сланечнікі» і «Мона Ліза».
Сёння ў блогера больш за 3 мільёны падпісчыкаў. У перспектыве яна плануе ўзнаўляць знакамітыя славутасці Паднябеснай з розных матэрыялаў, каб папулярызаваць традыцыйную кітайскую культуру.