Top.Mail.Ru

Кітаянка стварыла бізнес у сферы трапічных раслін

Ляа Ваньцянь, выпускніца Чжэцзянскага ўніверсітэта сельскай гаспадаркі і лесаводства (Паўднёва-Усходні Кітай), ператварыла цікавасць да раслінаводства ў паспяховы бізнес, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Кітаянка ў 2020 годзе пачала ствараць свой гадавальнік у аграрным прадпрымальніцкім парку Чжэцзяна, які спецыялізуецца на трапічных раслінах. За апошнія чатыры гады яна паступова пашырала вытворчасць: яе гадавальнік вырас са 100 кв. м да 10 тыс. кв. м, стаўшы найбуйнейшай у правінцыі базай па селекцыі антурыума Андрэ (Anthurium andraeanum).

Як паведаміла Ляа Ваньцянь, некаторыя мацярынскія экзэмпляры трапічных раслін былі прывезены з ЗША, Тайланда, Інданезіі, Галандыі і іншых краін. У мінулым годзе яна прадала адзін ліст рэдкага сорту антурыума Андрэ за 26 тысяч юаняў.

Раней рэдкія трапічныя расліны ў КНР былі пераважна манапалізаваны замежнымі вытворцамі. У апошнія гады, са з’яўленнем усё большай колькасці мясцовых энтузіястаў, многія пачалі спрабаваць вырошчваць такія расліны ў Кітаі, і Ляа Ваньцянь не стала выключэннем. Абапіраючыся на прафесійныя веды, яна хутка знайшла аптымальнае рашэнне для развядзення трапічных раслін — метад пасеву насення. За мінулыя гады дбайнай селекцыі Ляа Ваньцянь паспяхова вывела цэлы шэраг высакаякасных сартоў трапічных раслін.

Цяпер яе гадавальнік налічвае больш за 400 відаў пакаёвых раслін і пастаўляе на рынак 12 сартоў антурыума. Летась гадавы абарот гадавальніка склаў больш за 3 млн. юаняў, а агульны кошт вытворчасці перавысіў 10 млн. юаняў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю